А ў полi вярба,
Пад вярбою вада.
Там хадзила, там гуляла
Дзеўка малада.
Хлопец да вады,
Дзеўка да вады.
- Пастой, пастой, дзяўчыначка,
Дай каню вады.
- Рада б пастаяць,
Каню вады даць.
Мае босенькiя ножкi, -
Сцюдзёна стаяць.
- Я знiму парчу,
Ножкi увярчу,
А назад як я вярнуся -
Боцiкi куплю.
- Не купляй ты мне,
А купi сабе:
Есць у мяне мамка, татка,
Яны купяць мне.
А ў полi вярба,
Пад вярбою вада.
Там хадзила, там гуляла
Дзеўка малада.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.