Каля грэблi шумяць вербы,
Што я пасадзiла.
Няма ж таго казачэнькi,
Што я палюбiла.
Няма ж таго, дый не будзе,
Паехаў далёка,
А мне сказаў: "Расцi, дзеўка,
Да майго прыезду".
Расла дзеўка, расла красна,
Расцi перастала.
Ждала, ждала казачэньку,
Дый плакацi стала.
Плачце, вочкi, плачце, кары -
Такая ваша доля.
Палюбiла казачэньку,
Яго ж няма дома.
Не я ж яго палюбiла,
Палюбiла мацi.
Заставiла сваю длньку
Весь век гаравацi.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
Песнка заимствована у украинцев - см. "В кiнцi греблi шумлять верби " (мелодия та же).