Хлопец пашаньку пахае, ой-ё-ёй.
Ў яго сошанька крывая, ой, божа ж мой.
Прыйшла к яму чарнявая, ой-ё-ёй.
Вазьмi ж мяне, хлопец, замуж, ой, божа ж мой.
Дзеўка замуж захацела, ой-ё-ёй.
Ледзь уся не абамлела, ой, божа ж мой.
Хлопец з дуру ажанiўся, ой-ё-ёй.
Навек жонкай падавiўся, ой, божа ж мой.
А нi лыжкi, а нi мiскi, ой-ё-ёй.
Павесiлi тры калыскi, ой, божа ж мой.
Для калыскi трэба нянькi, ой-ё-ёй.
А для печы кашаваркi, ой, божа ж мой.
Даў ёй хлопец тры капейкi, ой-ё-ёй.
Пайдзi купи хлеба-солi, ой, божа ж мой.
Хлеба-солi не купiла, ой-ё-ёй.
На базары заблудзiла, ой, божа ж мой.
Хлопец пашаньку пахае, ой-ё-ёй.
Ў яго сошанька крывая, ой, божа ж мой.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.