Музыка Юрыя Семенякi
Слова Янки Купалы
Песняй вясны лебядзiнаю,
Скiнуўшы зiмнiя чары,
Шэпчуцца явар з калiнаю
Ў сумнай далiне над ярам.
Лiсцiкi зеленяй хваляцца
Небу панятлiвай мовай,
Росамi мыюцца ранiцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Чуецца музыка дзiўная
Ў повесцях сонных iмшараў.
Цешацца явар з калiнаю,
Скiнуўшы зiмнiя чары.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.