Мацi, мая мацi,
Дай гора ж мне жыцi.
Муж мяне ня любiць,
Са мной не гаворыць.
Як прыдзе да дому,
Ён лажыцца спацi,
Ён лажыцца спацi
Ўпоперак кравацi.
Да сцяны вачыма,
Да мяне плячыма.
- Ды хадзi ж, мой мiлы,
Я цябе разую.
Ды хадзi ж, мой мiлы,
Я цябе разую.
Я цябе разую,
Шчэ й раз пацалую.
- Адыйдзi, плюгаўка,
Адыйдзi, паганка,
Ёсцека ж у мяне
Лепшая каханка.
Ёсцека ж у мяне
Лепшая каханка,
Тая, што разуе,
Сто раз пацалуе.
Мацi, мая мацi,
Дай гора ж мне жыцi.
Муж мяне ня любiць,
Са мной не гаворыць.
Мацi, мая мацi,
Дай гора ж мне жыцi.
Да другой ён ходзiць,
З другою гаворыць...
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.