Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзiлася, расла,
Дзе першый раз пазнала шчасце,
Слязу нядолi пралiла.
Люблю народ наш беларускi,
I хаты ў зеленi садоў,
Залачоныя збожжам нiвы,
Шум нашых гаяў i лясоў.
I песню родную люблю я,
Што ў полi жнеi запяюць,
Як гукi звонкiя над нiвай,
Пералiваюцца, плывуць.
Мне тут усё для сэрца мiла,
Бо я люблю край родны свой.
Дзе з першым шчасцем я спазналась,
I з першай горкаю слязой.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.