Ой, дубе, мой дубе,
Зялёны мой дубе,
Што на табе, дубе,
Два голубы гудзе.
А трэцця галубка
Сядзiць дый варкоча.
Любiў хлопец дзеўку,
Пакiнуць яе хоча.
Няхай пакiдае,
Журыцца не буду,
Бо я ж маладая,
Без пары не буду.
Пайду я ў садочак,
Сарву я лiсточак,
Дай панакрываю
Мiлога слядочак.
Ой, я чаравала,
Дай прычаравала,
Нясалёну рыбку
Вячэрай давала.
Вячэрай, мой мiлы,
Дай не сумневайся,
Калi няма жонкi,
Са мною кахайся.
Ой, есць у мяне жонка,
Шчэй дзетачак двое.
Шчэй дзетачак двое,
Чарнявы абоя.
Две последние строки куплетов повторяются
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.