Ой, капуста ды рассада.
Чарнявая дзяўчыначка мне дасада. 2 раза
I ня пiў бы, i ня еў бы,
Да чарнявае дзяўчыны паляцеў бы. 2 раза
Паляцеў бы, ды не мушу.
Распалiла чарнявая сэрца, душу. 2 раза
Распалiла, дый палае,
Сама выйшла за вароты дый пытае: 2 раза
- Цi ты ў п'ян быў, цi ты спiўся,
Што ў мяне у непрыгожую ўлюбiўся. 2 раза
- I не п'ян быў, i не спiўся,
Я ў твае карыя вочы улюбiўся. 2 раза
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.