Быў у мяне ды харошы конiк,
А я яго продала.
А за тыя грошы музыкi харошай
Наняла, наняла.
Прыпеў:
Ой, музыкi харошы,
Вы сыграйце за грошы
Каваля, каваля.
Была ў мяне бурая карова,
А я яе прадала.
А за тыя грошы музыкi харошай
Наняла, наняла.
Прыпеў.
Была ў мяне рабенькая свiнка,
А я яе прадала.
А за тыя грошы музыкi харошай
Наняла, наняла.
Прыпеў.
Была у мяне новая спаднiчка,
А я яе прадала.
А за тыя грошы музыкi харошай
Наняла, наняла.
Прыпеў.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.