Сам не знаю, не ведаю,
Што рабiцi маю:
Людзi кажуць жанiцicя,
А я i не думаю.
Ой, што ж мне жанiцiся,
Ой, нашто мне жонка?
Ёсць у мяне суседачка,
Добра прыяцелька.
Маладзiцы, удавiцы
На мяне маргаюць,
То ў нядзелю, то у свята
К сабе заэываюць.
"Прыйдзi, прыйдзi, мой мiленькi
Ка мне на хвiлiнку,
А я вышлю свайго дзеда
У лес на малiнку.
Iдзi, стары, барадаты,
У лес па малiнку.
А не пойдзешь у малiну, -
Любiцi пакiну".
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.