Ванечка-Ванюша, ты мая душа.
Я за табой, Ванечка, не нажылася. (2 р.)
Дзесь паехаў Ванечка за мора гуляць,
А мяне пакiнуў гора гараваць. (2 р.)
Калi б ты пакiнуў - ў армiю пайшоў,
А то ты пакiнуў - другую знайшоў. (2 р.)
Калi б ты пакiнуў, ды мяне адну,
А то ты пакiнуў дзяцiну малу. (2 р.)
Ой, даўно, даўно ж я, ды ў мамачкi была,
Ужо тая дарожачка травой зарасла. (2 р.)
Ой, не так травою, як травiцаю.
Ты зрабiся арлом, я - арлiцаю. (2 р.)
Паляцiм i сядзем над крынiцаю,
Цi не выйдзе мацi за вадзiцаю. (2 р.)
Цi не выйдзе мацi за вадзiцаю,
Цi не ўзнае мацi арла з арлiцаю. (2 р.)
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.