Выйшла замуж маладою, ку-ку.
Выйшла замуж маладою,
Дый сустрэлася з бядою,
А зязюля ўсё кукуе.
Забылася запытацi, ку-ку.
Забылася запытацi,
Якiя штаны падацi,
А зязюля ўсё кукуе.
Раз яму я дагадзiла, ку-ку.
Раз яму я дагадзiла -
Замест чаю боршч зварыла,
А зязюля ўсё кукуе.
Ён на мяне з кулакамi, ку-ку.
Ён на мяне з кулакамi,
- Чаго чай з буракамi,
А зязюля ўсё кукуе.
- Чаго б'ешся, чаго лаеш, ку-ку.
Чаго б'ешся, чаго лаеш,
Яку ўзяў, такую маеш,
А зязюля ўсё кукуе.
А цi браў ты мяне ўночы, ку-ку.
А цi браў ты мяне ўночы,
Каб вылезлi ў цябе вочы,
А зязюля ўсё кукуе.
А сватаў ты мяне ўзiму, ку-ку.
А сватаў ты мяне ўзiму,
Ды сабраў усю радзiну,
А зязюля ўсё кукуе.
А радзiна напiлася, ку-ку.
А радзiна напiлася,
Як з табою засталася,
А зязюля ўсё кукуе.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.