Звiняць, звiняць звончыкi блiзенька,
Сядай, сядай дзеванька нiзенька.
А хто табе косаньку расчэша,
А хто табе сэрданька пацеша.
Прыпеў (2 раза):
Ой, да асыпайся, вiшнёвы сад,
Час табе, Ганусенька, на пасад.
Ой, расчэшуць косаньку дзеванькi,
Ой, пацеша сэрцайка мiленькi.
Матуля галовачку прыбярэ,
Дый сустрэне госцейкаў на дварэ.
Прыпеў (2 раза).
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.